7 снежня біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч прызначыў ксяндза канонікa Аляксандра Мацкевіча генеральным вікарыем Гродзенскай дыяцэзіі.
Як паведаміла Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі, рашэнне аб намінацыі было аб’яўлена падчас сустрэчы Рады святароў, якая прайшла ў гэты дзень у дыяцэзіяльнай курыі ў Гродне.
Ксёндз Аляксандр Мацкевіч нарадзіўся 27 верасня 1977 г. Паходзіць з гродзенскай катэдральнай парафіі святога Францішка Ксавэрыя.
Прэзбітэрскае пасвячэнне атрымаў 10 лістапада 2001 года. У 2002–2010 гадах вывучаў біблійную тэалогію ў Папскім Грыгарыянскім універсітэце.
Мае доктарскую ступень. Выкладае Святое Пісанне ў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне i Тэалагічным каледжы святога Казіміра.
25 верасня 2017 года быў прызначаны канцлерам Гродзенскай курыі.