Пошук

01.12.2021 15:38   Тэкст: Кс. Юрый Марціновіч / Фота: Мікіта Ціткоў / Grodnensis.by

30 лістапада, у свята святога апостала Андрэя, біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч наведаў парафію святога Мікалая, біскупа, у Геранёнах (Івейскі дэканат).

Як паведамляе Grodnensis.by, у старадаўняй святыні іерарх узначаліў цэлебрацыю Імшы ў інтэнцыі ўсіх, хто ўтварае гэтую парафію.

Перад пачаткам Эўхарыстыі біскуп благаславіў шэсць новых фігур, якія былі ўсталяваны на прыкасцёльнай тэрыторыі.

Гэта фігуры Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса, Маці Божай Балеснай, святога Яна, святога Юзафа, святога Антонія і копія мікельанджэлаўскай П’еты каля крыжа.

Усіх прысутных прывітаў пробашч парафіі ксёндз Дзмітрый Несцер. Святар звярнуўся да біскупа з просьбай агарнуць малітвай усіх вернікаў парафіі, у тым ліку тых, хто прычыніўся да набыцця фігур, усталяваных каля касцёла.

Пастыр Касцёла на Гродзеншчыне заахвоціў вернікаў да плённага перажывання Адвэнту, каб у гэты асаблівы час, які дае кожнаму чалавеку Пан Бог, адкрыць сэрцы на патрэбы іншых людзей.

Іерарх падзякаваў вернікам за іх малітву ў інтэнцыі Касцёла і вялікую стараннасць, з якою яны клапоцяцца пра сваю парафіяльную святыню.

Біскуп Аляксандр Кашкевіч заахвоціў геранёнскіх католікаў адорваць адзін аднаго на ўзор апекуна іх парафіі святога Мікалая добрым словам і канкрэтным учынкам.

Эўхарыстыя завяршылася навэннай, якая праходзіць у парафіі перад штогадовай адпустовай урачыстасцю у гонар яе святога апекуна.

Абноўлена 01.12.2021 16:50
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця