Пошук

15.11.2021 13:42   Паводле: mechet.by / Catholic.by

Фота: mechet.by
Фота: mechet.by

13 лістапада ў Мінскую саборную мячэць паступіла дапамога для бежанцаў ад прадстаўнікоў Каталіцкага Касцёла ў Беларусі.

Пробашч сталічнай парафіі Маці Божай Будслаўскай ксёндз канонік Францішак Рудзь перадаў рэчы першай неабходнасці, сабраныя каталіцкімі вернікамі Мінска. Сярод рэчаў — зімовае адзенне, абутак і прадукты. Дапамогу прынялі актывісты Мусульманскага рэлігійнага аб’яднання (МРА), якія перададуць яе патрабуючым.

Фота: mechet.by
Фота: mechet.by

Як адзначаецца на сайце МРА mechet.by, гэтая агульначалавечая бяда у чарговы раз прадэманстравала сардэчнае адзінства беларускага грамадства.

Мусульмане Беларусі сумесна з прадстаўнікамі традыцыйных канфесій аб’яднана супрацоўнічаюць дзеля міру, еднасці і братэрства.

«Радуе, што мы супольна распачалі практычныя дзеянні дзеля гуманнасці і спачування», — адзначае сайт беларускіх мусульманаў.

Абноўлена 15.11.2021 14:27
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця