Пошук

14.09.2021 17:44   Catholic.by
Ілюстрацыйнае фота: lafedelta.it

Адказ на пытанне пра тое, імя якога біскупа ўспамінаць у Эўхарыстычнай малітве падчас святых Імшаў на тэрыторыі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі пасля прызначэння новага арцыбіскупа, дае канцлер Мітрапалітальнай курыі ксёндз канонік Дзмітрый Пухальскі, спецыяліст па кананічным праве Каталіцкага Касцёла.

«На кожнай святой Імшы ў Эўхарыстычнай малітве ўзгадваецца імя мясцовага біскупа.

Згодна з Агульнымі ўводзінамі да Рымскага Імшалу (№ 149), падчас святых Імшаў у касцёлах і капліцах на тэрыторыі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі пакуль па-ранейшаму ўспамінаецца біскуп Казімір (Велікаселец), які працягвае выконваць абавязкі Апостальскага адміністратара.

Адпаведнае тлумачэнне на гэты конт дае таксама Кангрэгацыя Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў у дэкрэце De nomine episcopi in prece eucharistica proferendo ад 9 кастрычніка 1972 года.

Варта адзначыць, што імя біскупа Казіміра ў каноне святой Імшы будзе ўзгадвацца да моманту кананічнага ўступлення на пасаду (інгрэсу) Юзафа Станеўскага, прызначанага 14 верасня арцыбіскупам Мітрапалітам Мінска-Магілёўскім. Дата інгрэсу будзе вызначана ў бліжэйшы час», — паведаміў Catholic.by ксёндз канцлер Дзмітрый Пухальскі.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.