Пошук

30.08.2021 12:30   Тэкст: с. М. Магдаліна Кулай, кармэлітка Дзіцяткі Езуса / Фота: з архіву парафіі / Catholic.by

28 жніўня, у адзін з апошніх летніх дзён, моладзь і вернікі парафіі святога Яна Паўла ІІ у Смаргоні на чале са сваім пробашчам ксяндзом Яўгенам Учкуронісам вырушылі на аднадзённы сплаў на байдарках па Віліі.

Вернікі маладой смаргонскай супольнасці ўжо ў трэці раз сплаўляліся па рацэ ў гонар нябеснага апекуна парафіі святога Яна Паўла ІІ, які таксама рэгулярна ўдзельнічаў у сплавах разам з даручанай яго душпастырскай апецы студэнцай моладдзю.

Удзельнікі сплаву распачалі свай дзень святой Імшой ў парафіяльнай капліцы, пасля чаго скіраваліся ў Жодзішкі. У старадаўнім мястэчку іх сустрэў тутэйшы краязнаўца Алег Мізула, які стаў для смаргонскіх гасцей правадніком па маляўнічых ваколіцах Віліі.

Удзельнікі сплаву прыплылі ў Дубок, дзе адбыўся супольны пікнік і адпачынак. Пасля пад кіраўніцтвам Алега Мізулы маладыя вернікі здзейснілі невялічкую экскурсію. Яны наведалі славутую лясную капліцу, дзе мелі магчымасць памаліцца ў цішыні.

Працягваючы вандроўку, пілігрымы наведалі па лясной дарозе нямала цікавых гістарычных месцаў.

   

Шчаслівыя і радасныя ўдзельнікі сплаву вярнуліся дадому, узбагачаныя добрымі думкамі і ўражаннямі ад супольнай вандроўкі.

Абноўлена 30.08.2021 12:45
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа