Пошук

17.08.2021 12:05   Паводле: Grodnensis.by / Catholic.by
Фота: Wikimedia.org

16 жніўня біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч прызначыў ксяндза Валерыя Спірыдона пробашчам парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў Жодзішках (Смаргонскі дэканат).

Святар змяніў на гэтай пасадзе шматгадовага жодзішскага душпастыра ксяндза Паўла Калесніка, які нядаўна быў прызначаны пробашчам парафіі святых апосталаў Пятра і Паўла ў Іўі.

Як паведаміла Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі, у адпаведнасці з дэкрэтам, падпісаным біскупам Аляксандрам Кашкевічам, ксёндз Валерый Спірыдон вызвалены ад абавязкаў пробашча парафіі святога Яна Хрысціцеля ў Мсцібаве (Ваўкавыскі дэканат) i прызначаны пробашчам парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў Жодзішках (Смаргонскі дэканат), а таксама адміністратарам парафіі Маці Божай Добрай Рады ў Нястанішках (Смаргонскі дэканат).

Замест яго ксёндз Раман Ялоўчык прызначаны адміністратарам парафіі святога Яна Хрысціцеля ў Мсцібаве (Ваўкавыскі дэканат).

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця