Пошук

26.08.2021 11:55   Паводле: msj.by / Catholic.by

З 20 па 22 жніўня ў аграгарадку Азёры (дэканат Гродна Усход) прайшлі трохдзённыя рэкалекцыі для мужчын на тэму «Фармаванне сумлення».

Духоўныя практыкаванні, арганізаваныя супольнасцю «Мужчыны святога Юзафа», сабралі ўдзельнікаў з Азёраў, Гродна, Ліды, Росі і Шклова.

Як паведамляецца на сайце супольнасці msj.by, правёў рэкалекцыі ксёндз Томаш Ксянжкевіч CMF, пробашч парафіі Хрыста Валадара ў Азёрах.

Святар распавёў мужчынам пра тое, што Бог надзяляе свае стварэнні дарамі, сяродя якіх розум, воля і сумленне.

Для таго, каб правільна фармаваць сумленне і заўсёды паступаць згодна з ім, духоўны кіраўнік парэкамендаваў карыстацца прыладамі, дадзенымі людзям Нябесным Айцом. На першым месцы сярод іх — Святое Пісанне.

Акрамя таго, святар заахвоціў чэрпаць з духоўных скарбаў Касцёла і прыступаць да сакрамэнтаў, якія Збаўца пакінуў нам у Касцёле.

«Памятайце, што не заўсёды закон чалавечы адпавядае духоўным законам. У такіх выпадках трэба кіравацца законам сумленне, упісаным у сэрца кожнага чалавека», — даў духоўную параду святар.

Ён пажадаў удзельнікам рэкалекцый фармаваць сябе, грунтуючыся на збаўчым слове Хрыста і імкнуцца быць падобнымі на свайго Стварыцеля.

Акрамя цікавых і змястоўных канферэнцый, у межах духоўных практыкаванняў быў час на адпачынак і асабістую малітву. Мужчыны маглі здзейсніць экскурсію па 200-гадовай дуброве, павудзіць рыбу на возеры, згуляць у футбол і пачаставацца шашлыком.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа