Пошук

18.08.2021 10:29   Catholic.by
Ілюстрацыйнае фота: Catherine Bartlett / hail.to

17 жніўня ў памяшканні Мітрапалітальнай курыі ў Мінску адбылося пленарнае пасяджэнне працоўнай групы па пытанні перавыдання «Рымскага Імшала для дыяцэзій на Беларусі» (Мінск 2004), наклад якога ўжо вычарпаны.

У пасяджэнні, якое ўзначаліў старшыня Камісіі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, бралі ўдзел старшыня Секцыі па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла згаданай Камісіі пры ККББ ксёндз канонік доктар Ян Крэміс, дасведчаны ў касцёльнай выдавецкай дзейнасці прадстаўнік Ордэна Меншых Братоў Капуцынаў у Беларусі брат Алег Шэнда OFMCap, а таксама дырэктар выдавецтва Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі «Pro Christo» Аліна Новікава і вядучы супрацоўнік выдавецтва Алег Глекаў.

Былі абмеркаваныя ўмовы перавыдання «Рымскага Імшала для дыяцэзій на Беларусі» (Першае выданне — Мінск 2004) з улікам актуальных магчымасцяў мясцовага Касцёла.

Канкрэтныя прапановы (макет кнігі, наклад, каштарыс) будуць прадстаўленыя на бліжэйшае пасяджэнне Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі, паколькі, згодна з Кодэксам Кананічнага Права (гл. кан. 837 §3), літургічныя кнігі магчыма выдаваць толькі з дазволу мясцовай Канферэнцыі Біскупаў.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа