Пошук

05.08.2021 14:53   Grodnensis.by

5 жніўня арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч наведаў у прыватным парадку санктуарый Гродзенскай дыяцэзіі Маці Божай Яснагорскай Цярпліва Слухаючай на ўзгорку Надзеі ў Капцёўцы (дэканат Гродна-Захад).

Як паведаміла прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі, арцыбіскупа суправаджаў біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч.

Іерархі памаліліся перад абразом Чорнай Мадонны, даручыўшы Ёй справы Касцёла.

Кусташ санктуарыя ксёндз Міхал Ластоўскі распавёў арцыбіскупу гісторыю мясцовай парафіяльнай супольнасці і святыні, якая з 2010 года з’яўляецца дыяцэзіяльным санктуарыем.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.