Пошук


31 ліпеня ў беларускай супольнасці Ордэна Меншых Братоў Капуцынаў вечныя манаскія абяцанні прынеслі брат Вадзім Войцік OFMCap і брат Павел Кузьміч OFMCap.

Урачыстасць прынясення вечных манаскіх абяцанняў прайшла ў капуцынскім касцёле Найсвяцейшай Тройцы ў Докшыцах (Віцебская дыяцэзія). У прысутнасці новаабранага Кусташа Беларускай Кустодыі Ордэна Меншых Братоў Капуцынаў брата Андрэя Букштана OFMCap, сабратоў і вернікаў браты Вадзім і Павел паабяцалі да канца жыцця трымацца евангельскіх парадаў чыстасці, убоства і паслухмянасці.

Паколькі вечным абяцанням папярэднічалі доўгі час фармацыі ў Ордэне і неаднаразовыя часовыя абяцанні, брат Андрэй, звяртаючыся да маладых сабратоў, зазначыў, што для іх гэта не пачатак, а працяг манаскага жыцця.

Прынясенне вечных манаскіх абяцанняў, тым не менш, з’яўляецца важным этапам манаскага жыцця. Пасля гэтага маладыя капуцыны могуць быць дапушчаныя да прыняцця сакрамэнту пасвячэння.

Запіс трансляцыі з урачыстасці прынясення вечных манаскіх абяцанняў можна паглядзець ТУТ>>>

 

Абноўлена 02.08.2021 12:13
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця