Пошук

13.07.2021 17:02   Тэкст: Брат Андрэй Квяцінскі OFMCap / Фота: Віталій Палінеўскі / Catholic.by

13 ліпеня, у другі дзень працы Каптітула Кустодыі Беларусі Ордэна Меншых Братоў Капуцынаў, які напярэдадні з благаслаўленнем Апостальскага нунцыя ў нашай краіне распачаў працу ў Новай Баравой, было абрана новае кіраўніцтва Кустодыі.

На агульным сходзе беларускіх капуцынаў былі падведзены вынікі жыцця і дзейнасці братэрскай супольнасці за апошняе трохгоддзе, на працягу якога ўжо другі тэрмін яе кусташам заставаўся брат Алег Шэнда OFMCap. Пасля справаздачы ў адпаведнасці са статутам адбыліся выбары новага кіраўніцтва Кустодыі.

Новым кусташам Кустодыі Беларусі Ордэна Меншых Братоў Капуцынаў удзельнікі Капітула выбралі брата Андрэя Букштана OFMCap.

Госцем капітула ў гэты асабліва важны для супольнасці дзень стаў Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі біскуп Віцебскі Алег Буткевіч.

У прамоўленай падчас святой Імшы гаміліі кіраўнік каталіцкага епіскапату краіны заахвоціў братоў памятаць пра фундамент, закладзены папярэднімі пакаленнямі веруючых у Беларусі.

Біскуп Буткевіч таксама павіншаваў новаабранае кіраўніцтва Кустодыі, пажадаўшы братам капуцынам, а асабліва новаму кусташу і яго раднікам, паслухмянасці нахненням Святога Духа.

Тым часам праца Капітула працягваецца, і браты просяць аб малітве ў ініэнцыі іх супольнасці.

Абноўлена 13.07.2021 17:04
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця