Пошук

31.07.2021 10:10   Курыя Віцебскай дыяцэзіі / Catholicnews.by

Курыя Віцебскай дыяцэзіі паведамляе, што ў ноч з 29 на 30 ліпеня адбыўся крадзеж на будоўлі касцёла святога Ігнацыя Лаёлы ў Віцебску.

Як адзначаецца ў паведамленні Курыі, апублікаваным на сайце Catholicnews.by, невядомыя асобы праніклі ў будынак касцёла, абрэзалі і скралі правады электраправодкі і акустычнай сістэмы, нанесшы такім чынам матэрыяльную шкоду ў буйным памеры.

Каб направіць учыненую шкоду, магчыма, будзе неабходным нанава пракладаць электраправодку і правады акустычнай сістэмы касцёла.

Асабліва засмучае тое, што крадзеж адбыўся ў ноч перад афіцыйным днём завяршэння будаўнічых работ, які быў прызначаны на 31 ліпеня — літургічны ўспамін святога Ігнацыя Лаёлы.

Генеральным падрадчыкам будоўлі новага касцёла ў Віцебску з’яўляецца ТАА «Проф НК».

На наступны дзень пасля выяўлення факта крадзяжу на будоўлі працавала група спецыялістаў следчага камітэту.

Абноўлена 31.07.2021 10:16
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.