Пошук

21.07.2021 13:18   Паводле: Раман Ярмош / Grodnensis.by / Catholic.by

Увечары 19 ліпеня мусульмане пачалі адзначаць адно з галоўных ісламскіх святаў — Курбан-байрам.

Як паведамляе Grodnensis.by, 20 ліпеня на ранішнюю малітву ў івейскую мячэць быў запрошаны вікарый парафіі святых апосталаў Пятра і Паўла ў Іўі ксёндз Дзяніс Бразінскі.

Каталіцкі святар выказаў мусульманам шчырыя віншаванні ад імя парафіяльнай супольнасці.

Гісторыя мусульманскай супольнасці ў Іўі налічвае ўжо больш за шэсць стагоддзяў. Увесь гэты час тутэйшыя католікі і татары-мусульмане жывуць побач у братняй згодзе і добрасуседстве.

Цікавы факт: графіня Эльвіра Замойская, уладальніца Іўя ў ХІХ стагоддзі, якая на ўласныя сродкі пабудавала на гарадскіх могілках капліцу святой Барбары, таксама стала фундатаркай будаўніцтва ў мястэчку мячэці. Яна адвяла пад яе зямельны надзел і дала дазвол на выбар лепшага лесу ў якасці будаўнічага матэрыялу.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця