Пошук

16.07.2021 10:59   Catholic.by

15 ліпеня ад касцёла Найсвяцейшай Тройцы ў Сурвілішках (Івейскі дэканат) стартавала 24-я пілігрымка на роварах у санктуарый Гродзенскай дыяцэзіі Маці Божай Каралевы нашых сем’яў у Тракелях.

Як паведамляецца на старонцы Івейскага дэканату ў сацыяльнай сетцы Вк, свой шлях велапілігрымы распачалі супольнай малітвай на святой Імшы.

За тры дні вандроўкі да Марыі ўдзельнікі праедуць каля 150 кіламетраў і наведаюць усе касцёлы дэканату.

За першы дзень пілігрымы пабывалі ў святынях у Трабах, Юрацішках і Лаздунах.

Абноўлена 16.07.2021 11:02
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.