Пошук

05.07.2021 21:33   Grodnensis.by

З 15 па 17 ліпеня адбудзецца XXIV пілігрымка Івейскага дэканату да Маці Божай Тракельскай на роварах. Маршрут пілігрымкі прадугледжвае начлегі ў Лаздунах і Галімшчыне; далучыцца да яе можна на любым этапе.

Як паведамляе Grodnensis.by, пілігрымка распачнецца святой Імшой у Сурвілішках а 9-й гадзіне і завершыцца «сустрэчай з Маці» ў Тракелях а 15-й гадзіне.

Арганізатары заахвочваюць як тых, хто будзе ўдзельнічаць у пілігрымцы, так і іншых ахвотных прыбыць сем’ямі ў Тракелі на «сустрэчу з Маці».

Для ўдзелу ў пілігрымцы арганізатары просяць ахвотных напісаць на электронную пошту dekanat.iwje@gmail.com, падаўшы імя, прозвішча, узрост, парафію і этап далучэння да пілігрымкі.

Сёлетнія ўрачыстасці ў санктуарыі Гродзенскай дыяцэзіі ў Тракелях пройдуць 10–11 ліпеня. Як і летась, пілігрымкі ў санктуарый будуць адбывацца ў індывідуальным парадку.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа