10–11 ліпеня ў санктуарыі Гродзенскай дыяцэзіі Маці Божай Каралевы нашых сем’яў у Тракелях адбудзецца дыяцэзіяльны фэст.
Праграма фэсту
10 ліпеня, субота
10.00 — спеў да Маці Божай Tракельскай i Ларэтанская літанія (з удзелам апостальскага руху «Маргарытка»)
10.30 — канферэнцыя «У Табе наша надзея»
11.00 — адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту і споведзь
12.00 — урачыстае абяцанне кандыдатаў у апостальскі рух «Маргарытка»
12.30 — святая Імша
15.00 — Вяночак да Божай Міласэрнасці
18.00 — святая Імша для пілігрымаў (з удзелам усіх святароў, у тым ліку юбіляраў)
20.00 — Ружанец (Радасныя таямніцы)
21.00 — канферэнцыя «Святы Юзаф, апякун Марыі»
21.45 — Марыйны заклік
23.00 — працэсія са свечкамі i Ружанец (Хвалебныя таямніцы), святая Імша
11 ліпеня, нядзеля
08.00 — Ружанец (таямніцы Святла) i спеў да Маці Божай
09.00 — аднаўленне шлюбных абяцанняў
09.45 — падрыхтоўка да святой Імшы
10.00 — святая Імша
Урачыстыя цэлебрацыі ў Тракелях адбудуцца таксама 2 ліпеня.