Пошук

01.07.2021 05:05   Catholic.by
«Маці Божая Будслаўская». Фрагмент. Мастак Сяргей Шэмет

З 23 чэрвеня па 1 ліпеня праходзіць адмысловая дзевяцідзённая малітва — Навэнна да Маці Божай Будслаўскай у інтэнцыі хутчэйшай адбудовы пашкоджанага пажарам Нацыянальнага санктуарыя ў Будславе.

  • 1. Малітва да Маці Божай Будслаўскай

Маці Божая Будслаўская! Ты вядзеш нас да свайго Сына. Дзякуючы Твайму заступніцтву мы ўмацоўваемся ў веры. Дзякуючы Тваёй апецы ўзрастае наша надзея на канчатковую перамогу дабра над злом ва ўсім свеце і ў нас саміх. Дзякуючы Твайму панаванню мы напаўняемся любоўю і дабрынёй.

Просім Цябе, святая Марыя, аб тых ласках, якія патрэбны нам для збаўлення і для жыцця ў годнасці дзяцей Божых. Заступіся за нас перад сваім Сынам, каб Ён выслухаў усе нашыя просьбы, якія згодныя з воляй Божай.

Дапамажы нам, наша святая Пані, жыццём і малітваю яшчэ больш наблізіцца да Твайго Сына і да Цябе, Апякункі нашай Айчыны. Амэн.

  • 2. Малітва ў дзявяты дзень

«Шчаслівыя вы, калі будуць вас зневажаць, пераследаваць і ўсяляк зласловіць несправядліва за Мяне» (Мц 5, 11)

Пане Езу Хрыстэ! Твой цярновы вянок прынёс боль не толькі ад увагнаных у скроні церняў; невыносныя цярпенні Ты спазнаў і з блюзнерства над Тваім Валадарствам. Умацуй у веры ўсіх тых, каго за веру высмейваюць іншыя. Дай ім сілу вытрываць да канца. Няхай усе зразумеюць, што Евангелле абвяшчае любоў таксама і тым, хто здзекуецца з нас.

Маці Божая Будслаўская, Каралева ўсіх святых! Абараняй душы ўсіх дзяцей, якія выхоўваюцца сярод нападак і здзекаў над нашай верай. Няхай у сэрцах маладых людзей і ў нашых уласных сэрцах расквітнеюць дабрыня і высакароднасць. Няхай развіваецца і ўмацоўваецца Касцёл, для якога Ты — найлепшая Маці.

Маці Сына, які цярпеў і над якім насміхаліся, маліся за нас.

  • 3. Малітвы Ойча наш… Вітай, Марыя… Хвала Айцу…
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця