![](/3/images/news/2021/05/13337/2021-05-17-butkevich-016.jpg)
У панядзелак 17 мая ў касцёле Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі ў Браславе адбылася пахавальная святая Імша і развітанне са спачылым Чэславам Буткевічам, шматгадовым старшынёй браслаўскай парафіяльнай рады, татам біскупа Віцебскага Алега Буткевіча і дзвюх яго сясцёр Алы і Ганны, якія належаць да законніцкай супольнасці Служабніц Езуса ў Эўхарыстыі.
Бацька трох дзяцей, якія цалкам прысвяцілі сябе Богу, адышоў у вечнасць 15 мая ў Віцебскім абласным клінічным шпіталі з-за ўскладненняў пасля перанесенай каранавіруснай інфекцыі.
Памаліцца за спачылага Чэслава і праводзіць яго ў апошні зямны шлях, а таксама падтрымаць сям’ю і блізкіх у Браславе сабраліся пяць біскупаў, каля 70-і святароў з усёй Беларусі, некалькі дзясяткаў сясцёр законных з розных кангрэгацый кансэкраванага жыцця, шматлікія вернікі.
Цэлебрацыю пахавальнай святой Імшы з Ютранню за памерлых, а таксама развітальных абрадаў у касцёле і на могілках узначаліў арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, папярэднік Віцебскага біскупа на пасадзе старшыні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі. У прамоўленай гаміліі арцыпастыр адзначыў, што смерць і расстанне з блізкім чалавекам — гэта заўсёды вельмі балючы момант.
![](/3/images/news/2021/05/13337/2021-05-17-butkevich-013.jpg)
«Кім бы з’яўляўся чалавек, якая была б мэта яго жыцця, калі б не было вечнасці?» — задаў рытарычнае пытанне арцыбіскуп. Як падкрэсліў іерарх, Велікодны перыяд, які цяпер перажывае Касцёл, сведчыць пра тое, што смерць, пераможаная ўваскрослым Хрыстом, не мае за сабою апошняга слова.
«Праўдай уваскрасення жыў і святой памяці Чэслаў. <…> Гадзіннік яго зямнога жыцця ўжо спыніўся, скончыўся яго час на зямлі, але распачалася вечнасць», — сказаў іерарх.
Ён нагадаў, што тата біскупа Алега і яго сясцёр нарадзіўся 19 сакавіка 1945 года, у дзень урачыстасці святога Юзафа, а адышоў з гэтага свету ў год, асаблівым чынам прысвечаны святому Абранніку Багародзіцы. Хоць Чэславу Буткевічу давялося жыць у часы пераследу веры, аднак ён захаваў вернасць Хрысту і Яго Касцёлу і ў гэтай веры выхаваў сваіх дзяцей: сына, які стаў святаром, а потым біскупам, і дзвюх дачок, якія сталі сёстрамі законнымі. Арцыбіскуп Кандрусевіч нагадаў таксама аб руплівасці спачылага пра жыццё роднай парафіі, у якой ён доўгія гады ўзначальваў парафіяльную раду, спрыяючы адраджэнню рэлігійнага жыцця ў Браславе.
«Ён быў добрым сем’янінам, добрым бацькам, добрым суседам і грамадзянінам. <…> Дзякуй яму за прыклад хрысціянскага жыцця; за тое, што ў атэістычныя савецкія часы сам не страціў веры і таксама гэтую веру прывіў сваім дзецям», — дадаў арцыпастыр, заклікаўшы да малітвы за памерлага Чэслава, каб Міласэрны Бог адчыніў перад ім брамы Нябеснага Валадарства. Ён параўнаў малітву з ключом, які адчыняе для памерлых дзверы ў Неба, і нагадаў пра магчымасць атрымаць у браслаўскім санктуарыі Маці Божай Валадаркі Азёраў поўны адпуст у Год святога Юзафа.
![](/3/images/news/2021/05/13337/2021-05-17-butkevich-017.jpg)
«Смерць не гасіць жыцця, а гасіць свечку. Чэслаў, ты адышоў. Няхай дзякуючы нашым малітвам гэтае святло новага жыцця свеціць табе вечна, каб ты прабываў у радасці Бога з Найсвяцейшай Паннай Марыяй і сузіраў Яго тварам у твар», — завяршыў гамілію кароткай малітвай арцыбіскуп Кандрусевіч.
На заканчэнне святой Імшы да ўсіх яе ўдзельнікаў звярнуўся біскуп Алег Буткевіч. Ён шчыра падзякаваў усім за супольную малітву: арцыбіскупу Тадэвушу Кандрусевічу, біскупам Юрыю Касабуцкаму, Аляксандру Яшэўскаму SDB, Юзафу Станеўскаму, які прыехаў з Гродна; Кусташу Беларускай кустодыі Ордэна Меншых Братоў Капуцынаў брату Алегу Шэнду OFMCap, усім святарам, перадусім аднакурснікам, сёстрам законным і вернікам. Іерарх асаблівым чынам адзначыў, што яго зямляк ксёндз Аляксандр Амяльчэня, дырэктар Беларускай рэдакцыі парталу Vatican News, спецыяльна для гэтага прыляцеў з Рыма.
Са слязьмі ў голасе біскуп Алег узнёс падзяку Богу за дар свайго таты, «які быў звычайным чалавекам, але быў чалавекам веруючым», параўнаўшы ўплыў свайго бацькі на яго і сясцёр з тою роляю, якую святы Юзаф адыграў у жыцці Езуса Хрыста.
Ён згадаў, як яго тата разам з мамаю «не ўставалі з каленяў», молячыся за сваіх дзяцей, якія пайшлі за голасам паклікання. Іерарх выказаў удзячнасць бацькам за малітву і прыклад жыцця, асаблівым чынам узгадаўшы дзве рэчы, якім навучыў яго тата.
«Ніколі нікому не рабі таго, чаго не хочаш, каб рабілі табе. <…> Па сённяшні дзень я гэты прынцып памятаю і стараюся ім кіравацца. І другі: „Калі цябе зачапілі, умей бараніцца, але ніколі не лезь у бойку першым. Вы ведаеце, я зразумеў праз сваё жыццё, як два гэтыя прынцыпы дзейнічаюць: чым больш дакладна мы захоўваем першы прынцып, тым менш у жыцці трэба карыстацца другім. Простая людская мудрасць — гэта тое, што, напэўна, бацькі найбольш могуць даць сваім дзецям», — падкрэсліў біскуп Алег. Ён дадаў, што тата з мамай пражылі разам 50 гадоў і што ў гэтым годзе прыпадаў залаты юбілей іх сумеснага жыцця.
![](/3/images/news/2021/05/13337/2021-05-17-butkevich-033.jpg)
«Несумненна, не хопіць тут словаў людской удзячнасці, але, напэўна, ён атрымае сваю ўзнагароду ў Нябесным Валадарстве. Аб гэтым сёння з вамі маліліся, і яшчэ раз усім вам за гэтую малітву шчыры-шчыры дзякуй. <…>
Нашы родныя памерлыя становяцца нашымі заступнікамі ў небе, і іх любоў, іх малітва не заканчваюцца. Няхай Бог яму за прыклад жыцця і малітвы аддзячыць.
Тата, дзякуй табе вялікі, за тое што ты быў у маім жыцці; за тое, што ты застаешся ў гэтым жыцці, але ўжо ў іншых умовах. Чакай нас: ты да нас не вернешся, але, спадзяюся, мы калісьці сустрэнемся разам у небе», — сказаў біскуп Алег.
![](/3/images/news/2021/05/13337/2021-05-17-butkevich-041.jpg)
Іерарх дадаў, што яго тата быў у складзе малітоўнай групы, якая малілася за памерлых, і хадзіў па пахаваннях паўсюль, куды іх запрашалі, не баючыся хваробы. Біскуп Алег выказаў упэўненасць у тым, што так, як яго тата маліўся за іншых пры жыцці, таксама і пасля адыходу будзе з нябёс суправаджаць малітвай сваіх блізкіх і ўвесь Касцёл, якому служаць ягоныя дзеці.
…Пахавалі памерлага Чэслава Буткевіча на яго малой радзіме, на сціплых вясковых могілках каля вёскі Літоўшчына, што паміж Браславам і Слабодкай. Малітвы ўзносіліся ўвыш разам са шчымлівым голасам невялічкага звону, пад веснавыя спевы салаўёў і куванне зязюлі. Дождж, які з самай раніцы імжэў над Браславам, на час пахавання перастаў, а пасля зноў распачаўся, нібы падзяляючы жалобу людзей. Жалобу, поўную надзеі на новую сустрэчу ў доме Нябеснага Айца.
![](/3/images/previews/news/2021/05/13337/s-2021-05-17-butkevich-002-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2021/05/13337/s-2021-05-17-butkevich-003-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2021/05/13337/s-2021-05-17-butkevich-004-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2021/05/13337/s-2021-05-17-butkevich-005-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2021/05/13337/s-2021-05-17-butkevich-006-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2021/05/13337/s-2021-05-17-butkevich-007-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2021/05/13337/s-2021-05-17-butkevich-008-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2021/05/13337/s-2021-05-17-butkevich-009-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2021/05/13337/s-2021-05-17-butkevich-010-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2021/05/13337/s-2021-05-17-butkevich-011-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2021/05/13337/s-2021-05-17-butkevich-012-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2021/05/13337/s-2021-05-17-butkevich-013-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2021/05/13337/s-2021-05-17-butkevich-014-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2021/05/13337/s-2021-05-17-butkevich-015-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2021/05/13337/s-2021-05-17-butkevich-016-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2021/05/13337/s-2021-05-17-butkevich-017-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2021/05/13337/s-2021-05-17-butkevich-018-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2021/05/13337/s-2021-05-17-butkevich-019-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2021/05/13337/s-2021-05-17-butkevich-020-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2021/05/13337/s-2021-05-17-butkevich-021-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2021/05/13337/s-2021-05-17-butkevich-022-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2021/05/13337/s-2021-05-17-butkevich-023-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2021/05/13337/s-2021-05-17-butkevich-024-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2021/05/13337/s-2021-05-17-butkevich-025-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2021/05/13337/s-2021-05-17-butkevich-026-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2021/05/13337/s-2021-05-17-butkevich-027-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2021/05/13337/s-2021-05-17-butkevich-028-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2021/05/13337/s-2021-05-17-butkevich-029-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2021/05/13337/s-2021-05-17-butkevich-030-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2021/05/13337/s-2021-05-17-butkevich-031-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2021/05/13337/s-2021-05-17-butkevich-032-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2021/05/13337/s-2021-05-17-butkevich-033-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2021/05/13337/s-2021-05-17-butkevich-034-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2021/05/13337/s-2021-05-17-butkevich-035-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2021/05/13337/s-2021-05-17-butkevich-037-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2021/05/13337/s-2021-05-17-butkevich-038-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2021/05/13337/s-2021-05-17-butkevich-039-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2021/05/13337/s-2021-05-17-butkevich-040-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2021/05/13337/s-2021-05-17-butkevich-041-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2021/05/13337/s-2021-05-17-butkevich-042-cb.jpg)
![](/3/images/news/2021/05/13337/2021-05-17-butkevich-002.jpg)
![](/3/images/news/2021/05/13337/2021-05-17-butkevich-003.jpg)
![](/3/images/news/2021/05/13337/2021-05-17-butkevich-004.jpg)
![](/3/images/news/2021/05/13337/2021-05-17-butkevich-005.jpg)
![](/3/images/news/2021/05/13337/2021-05-17-butkevich-006.jpg)
![](/3/images/news/2021/05/13337/2021-05-17-butkevich-007.jpg)
![](/3/images/news/2021/05/13337/2021-05-17-butkevich-008.jpg)
![](/3/images/news/2021/05/13337/2021-05-17-butkevich-009.jpg)
![](/3/images/news/2021/05/13337/2021-05-17-butkevich-010.jpg)
![](/3/images/news/2021/05/13337/2021-05-17-butkevich-011.jpg)
![](/3/images/news/2021/05/13337/2021-05-17-butkevich-012.jpg)
![](/3/images/news/2021/05/13337/2021-05-17-butkevich-013.jpg)
![](/3/images/news/2021/05/13337/2021-05-17-butkevich-014.jpg)
![](/3/images/news/2021/05/13337/2021-05-17-butkevich-015.jpg)
![](/3/images/news/2021/05/13337/2021-05-17-butkevich-016.jpg)
![](/3/images/news/2021/05/13337/2021-05-17-butkevich-017.jpg)
![](/3/images/news/2021/05/13337/2021-05-17-butkevich-018.jpg)
![](/3/images/news/2021/05/13337/2021-05-17-butkevich-019.jpg)
![](/3/images/news/2021/05/13337/2021-05-17-butkevich-020.jpg)
![](/3/images/news/2021/05/13337/2021-05-17-butkevich-021.jpg)
![](/3/images/news/2021/05/13337/2021-05-17-butkevich-022.jpg)
![](/3/images/news/2021/05/13337/2021-05-17-butkevich-023.jpg)
![](/3/images/news/2021/05/13337/2021-05-17-butkevich-024.jpg)
![](/3/images/news/2021/05/13337/2021-05-17-butkevich-025.jpg)
![](/3/images/news/2021/05/13337/2021-05-17-butkevich-026.jpg)
![](/3/images/news/2021/05/13337/2021-05-17-butkevich-027.jpg)
![](/3/images/news/2021/05/13337/2021-05-17-butkevich-028.jpg)
![](/3/images/news/2021/05/13337/2021-05-17-butkevich-029.jpg)
![](/3/images/news/2021/05/13337/2021-05-17-butkevich-030.jpg)
![](/3/images/news/2021/05/13337/2021-05-17-butkevich-031.jpg)
![](/3/images/news/2021/05/13337/2021-05-17-butkevich-032.jpg)
![](/3/images/news/2021/05/13337/2021-05-17-butkevich-033.jpg)
![](/3/images/news/2021/05/13337/2021-05-17-butkevich-034.jpg)
![](/3/images/news/2021/05/13337/2021-05-17-butkevich-035.jpg)
![](/3/images/news/2021/05/13337/2021-05-17-butkevich-037.jpg)
![](/3/images/news/2021/05/13337/2021-05-17-butkevich-038.jpg)
![](/3/images/news/2021/05/13337/2021-05-17-butkevich-039.jpg)
![](/3/images/news/2021/05/13337/2021-05-17-butkevich-040.jpg)
![](/3/images/news/2021/05/13337/2021-05-17-butkevich-041.jpg)
![](/3/images/news/2021/05/13337/2021-05-17-butkevich-042.jpg)
![](https://catholic.by/3/templates/catholic/img/left.png)
![](https://catholic.by/3/templates/catholic/img/right.png)
![](https://catholic.by/3/templates/catholic/img/close.png)
![](https://catholic.by/3/templates/catholic/img/close.png)