Пошук

14.05.2021 16:20   Тэкст: Макарэвіч Таццяна / Фота: бр. Корнэль Консэк SVD / Catholic.by

12 мая ў баранавіцкім Палацы культуры адбыўся IV адкрыты фестываль «Вясёлка талентаў» для дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця. Свята было арганізавана сёстрамі місіянеркамі Святой Сям’і, якія нясуць служэнне ў Баранавічах.

У гэтым годзе фестываль прайшоў пад дэвізам «Падарожжа ў цудоўнае». Удзельнікі адкрылі гледачам свой унутраны свет праз спевы, танцы, чытанне вершаў, выкананне музычных кампазіцый, а таксама праз малюнкі і іншыя творы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

Фестываль у час адасабнення з-за пандэміі стаў сапраўдным святам радасці, дабрыні і прыгажосці, што вельмі важна. Арганізатары выказваюць радасць, што фестываль пашырае сваю «геаграфію»: да ўдзельнікаў далучыліся таленты з Мінска, Пінска, Ляхавічаў і Ашмянаў.

Таксама «Вясёлка талентаў» набывае сваё аблічча і становіцца пазнавальным дзякуючы гімну фестывалю «Ты не адзін». Аўтарства гімну належыць смаргонскаму гурту «Ян BAND». Сёлета на закрыццё фестывалю ён прагучаў упершыню, а выканалі яго ўсе ўдзельнікі свята.

Па словах арганізатараў, найлепшым плёнам фестывалю з’яўляецца радасць дзяцей і ўдзячнасць бацькоў. Мама аднаго з удзельнікаў «Вясёлкі талентаў» навата склала да фестывалю верлібр-уражанне, у якім ёсць, між іншым такія словы:

«Свет „Радуги Талантов“ согреет душу
Казалось бы потерянных ребят.
Но нет!
Мы такие же, как все!
Послушайте таланты наши,
Затаённые в душе!»

 

Абноўлена 14.05.2021 16:20
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.