Пошук

21.04.2021 10:37   Паводле: Сaritas.by / Catholic.by
Кс. Віталій Дабраловіч. Фота Ганны Якімовіч

19 красавіка на радыё Беларусь 1 адбыўся запіс інтэрв’ю з дырэктарам Рэлігійнай місіі «Дабрачыннае каталіцкае таварыства Caritas» Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі ксяндзом Віталіем Дабраловічам і менеджэрам праекта ў «Caritas» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Людмілай Гур. Размова ішла аб рэалізацыі праекту YES! у Беларусі.

Госці студыі распавялі пра бягучую дзейнасць у межах праекту, а таксама акрэслілі кірункі далейшай працы.

Плануецца, што запіс размовы прагучыць у ранішнім нядзельным радыёэфіры 25 красавіка. Як паведамляецца на сайце Сaritas.by, гадзіна трансляцыі будзе пададзена пазней.

Міжнародны гуманітарны дабрачынны праект YES! (Youth Empowerment and Strengthening) — «Скарачэнне беднасці праз працаўладкаванне сацыяльна-ўразлівай моладзі ў менш развітых рэгіёнах Беларусі» — рэалізуецца нацыянальным «Карытас» па ўсёй краіне пры падтрымцы Renovabis (Германія) і Caritas Linz (Аўстрыя) з мэтай павышэння ўзроўню жыцця неабароненых маладых людзей Беларусі ва ўзросце 18–35 гадоў.

Нагадаем, што Каталіцкі Касцёл у Беларусі ўжо больш за 20 гадоў супрацоўнічае з радыё Беларусь 1, у праграму нядзельнага эфіру якога на працягу гэтага часу ўваходзіла трансляцыя нядзельных святых Імшаў у 8.15. У жніўні 2020 года трансляцыя без тлумачэнняў была спынена. 11 красавіка, праз восем месяцаў перапынку, святая Імша зноў была ўключана ў праграму эфіру, аднак у пастаянную сетку перадач трансляцыі з мінскай катэдры ўнесены не былі.

Абноўлена 22.04.2021 09:45
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.