Пошук

30.03.2021 12:47   Catholic.by
Фота Віталія Палінеўскага

30 сакавіка 65-годдзе з дня нараджэння адзначае Крыстына Лялько — пісьменніца, заснавальніца і галоўны рэдактар часопісаў «Ave Maria» і «Наша вера», а да таго ж — надзвычай прыгожая, моцная, таленавітая і адданая Богу жанчына.

Спадарыня Крыстына стаяла ля вытокаў сучаснага беларускага каталіцкага друку, якому прысвяціла ўжо амаль тры дзесяцігоддзі свайго жыцця і надалей працягвае працаваць на гэтай ніве. Дзякуючы перакладам Крыстыны Лялько беларусы могуць чытаць на роднай мове многія працы Вялікага Папы святога Яна Паўла ІІ, «Дзённік» святой Фаўстыны Кавальскай, паэзію ксяндза Яна Твардоўскага і многія іншыя глыбокія працы рэлігійных аўтараў.

Аўтарская паэзія і проза Крыстыны Лялько захапляе прыгажосцю слова, што выходзіць з сэрца, і глыбінёю думак, якімі яна так шчыра дзеліцца з чытачом у сваіх творах.

Кожная праца — ці то аўтарская, ці то пераклад — нясе з сабою ўзбагачэнне. Гэта кнігі, якія становяцца параднікамі ў жыцці і ў веры.

Дырэктар парталу Catholic.by ксёндз Аляксандр Улас дзякуе Крыстыне Лялько за шматгадовае плённае супрацоўніцтва, а найперш за ахвярнае служэнне Касцёлу і людзям праз слова. Ад імя ўсёй рэдакцыі парталу ён шчыра віншуе спадарыню Крыстыну і жадае шчодрых Божых дароў на кожны дзень жыцця, моцнага здароўя, творчага натхнення і шматлікіх новых прац і кніг на хвалу Бога.

Абноўлена 30.03.2021 13:00
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.