Пошук

18.03.2021 13:28   Catholic.by
Фота: dpa

Дабрачыннае каталіцкае таварыства Caritas Беларусь запрашае на працу каардынатара для рэалізацыі праекту YES! Праект скіраваны на скарачэнне беднасці праз працаўладкаванне сацыяльна ўразлівай моладзі ў менш развітых рэгіёнах Беларусі.

Дабрачыннае каталіцкае таварыства Caritas Беларусь сумесна з партнёрамі з Renovabis (Германія) і Caritas Linz (Аўстрыя) у 2020 годзе распачало рэалізацыю міжнароднага гуманітарнага дабрачыннага праекту YES! (Youth Empowerment and Strengthening) — «Скарачэнне беднасці шляхам працаўладкавання сацыяльна ўразлівай моладзі ў менш развітых рэгіёнах Беларусі» з мэтай павышэнне ўзроўню жыцця патрабуючых маладых людзей Беларусі ва ўзросце 18–35 гадоў.

Тэрмін рэалізацыі праекта 36 месяцаў (1 студзеня 2020 – 31 снежня 2022).

Мы працуем з грантавымі праектамі, якія з’яўляюцца ўнікальнымі ў сваім родзе, маюць высокую сацыяльную значнасць для ўсяго беларускага грамадства і людзей, якім мы дапамагаем.

У той жа час нашы сацыяльныя праекты дазваляюць раскрыць патэнцыял супрацоўнікаў і паспрабаваць сябе ў розных прафесійных сферах.

Запрашаем у нашу каманду каардынатара праекту YES!

Зона адказнасці:

  • Рэалізацыя праектаў, якія атрымалі фінансавую падтрымку, згодна з патрабаваннямі і ўмовам гранта;
  • Каардынацыя дзейнасці каманды праекта;
  • Удзел у арганізацыі і правядзенні мерапрыемстваў, вядзенне і здача справаздачнай дакументацыі;
  • Камунікацыя з замежнымі партнёрамі;
  • Удзел і прэзентацыя арганізацыі на міжнародных мерапрыемствах;
  • Усталяванне і рэгулярнае падтрыманне кантактаў з мэтавымі групамі і знешнімі спецыялістамі, вядзенне з імі дзелавой перапіскі; складанне кароткіх справаздач аб ходзе і прамежкавых выніках работ для вышэйшага кіраўніцтва і прапановы адносна павышэння іх эфектыўнасці.

Патрабаванні:

  • Вышэйшая адукацыя і агульная граматнасць;
  • Англійская мова не ніжэй intermediate (абавязкова!), веданне нямецкай будзе плюсам;
  • Вопыт працы з рознымі праектамі;
  • Веданне нормаў заканадаўства ў неабходнай сферы, асноўных прынцыпаў арганізацыі працэсаў і кіравання персаналам;
  • Камунікабельнасць (уменне знаходзіць агульную мову з рознымі людзьмі, пераконваць, завязваць і падтрымліваць патрэбныя знаёмствы ў інтарэсах арганізацыі);
  • Уменне апрацоўваць вялікія аб’ёмы разнастайнай інфармацыі, арганізоўваць і праводзіць складаныя перамовы, весці дзелавую перапіску;
  • Веданне і валоданне камп’ютарнымі праграмамі (Excel, Word, Power Point);
  • Высокая арганізаванасць, адказнасць, уважлівасць, стрэсаўстойлівасць, здольнасць прымаць аптымальныя рашэнні ў нестандартных сітуацыях;
  • Уменне працаваць у жорсткіх часовых рамках;
  • Уменне выразна і лагічна прадстаўляць свае думкі;
  • Вопыт распрацоўкі трэнінгаў, навучальных матэрыялаў і правядзення семінараў пажаданы;
  • Вопыт правядзення перамоваў, складанне прэзентацый.

Мы прапануем:

  • афіцыйнае працаўладкаванне;
  • цікавую і дынамічную працу ў міжнароднай дабрачыннай арганізацыі;
  • магчымасці для асобаснага і прафесійнага развіцця;
  • поўную занятасць;
  • магчымасць удзелу ў мерапрыемствах арганізацыі;
  • новыя задачы і прафесійныя выклікі;
  • поўны сацыяльны пакет.

Заработная плата 1 500 руб.

Калі вам цікавая гэтая вакансія, дасылайце сваё рэзюмэ на адрас e-mail: caritasby@gmail.com

Адабраныя кандыдаты будуць запрошаны на сумоўе.

Абноўлена 18.03.2021 18:10
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа