20 лютага завяршыўся конкурс на лепшы гімн Фестывалю мастацтваў для дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця «Вясёлка талентаў». Конкурс быў аб’яўлены супольнасцю сясцёр місіянерак Святой Сям’і ў Баранавічах.
Усяго на конкурс былі заяўлены чатыры творы. Пасля доўгага абмеркавання журы абрала гімнам фестывалю кампазіцыю «Ты не адзін».
Пераможцам стаў музычны гурт «Ян-BAND» са Смаргоні. Аўтары і выканаўцы атрымалі дыплом пераможцы конкурсу і памятныя падарункі.
Аўтары конкурсных твораў атрымалі дыпломы ўдзельнікаў.
Арганізатары фестывалю ўдзячныя тым, хто адгукнуўся на запрашэнне да ўдзелу ў конкурсе, і жадаюць усім Божага благаслаўлення і творчых плёнаў.