Пошук

17.02.2021 12:42   Фота: Віталій Палінеўскі / Catholic.by

17 лютага ў Каталіцкім Касцёле распачаўся Вялікаі пост. Першы дзень гэтага літургічнага перыяду называецца Папялец: вернікі пасыпаюць галовы попелам.

Гэты старажытны абрад, які не раз узгадваецца ў Святым Пісанні, паходзіць са старадаўніх часоў і з’яўляецца выразам пакаяння за грахі, а таксама сімвалам прамінальнасці ўсяго зямнога.

Сёлета ва ўмовах складанай эпідэміялагічнай сітуацыі ў абрад пасыпання галоваў попелам былі ўнесены пэўныя дастасаванні, мэта якіх — мінімалізаваць рызыку заражэння віруснай інфекцыяй.

Фотакарэспандэнт Catholic.by Віталій Палінеўскі наведаў сталічны касцёл святога Сымона і святой Алены (Чырвоны касцёл), дзе з самай раніцы вернікі сабраліся на святую Імшу, падчас якой адбываецца абрад пасыпання галоваў попелам.

 

Абноўлена 17.02.2021 13:17
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.