Пошук

14.01.2021 12:40   Catholic.by

12 студзеня Кангрэгацыя Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў выдала Ноту, якой у паўсюдным Касцёле ўстанаўліваецца новая форма пасыпання галоваў попелам у Папяльцовую сераду.

Сёлета Вялікі пост распачнецца 17 лютага, і ў гэты дзень святары ва ўсім свеце з увагі на пандэмію каранавірусу абавязаны прытрымлівацца новага парадку пасыпання галоваў попелам.

Нота акрэслівае, што пасля благаслаўлення попелу і акраплення яго асвячонай вадой, якое адбываецца без словаў, святар звяртаецца да прысутных, адзін раз прамаўляючы адну з формул, пададзеных на Папяльцовую сераду ў Рымскім Імшале: «Навяртайцеся і верце ў Евангелле» або «Памятай, што ты прах і ў прах вернешся».

Пасля гэтага святар ачышчае рукі, накладае ахоўную маску, якая закрывае нос і рот, і пасыпае галовы тым, хто да яго падыходзіць, або, калі так зручней, сам падыходзіць да людзей, якія стаяць на сваіх месцах. Святар пасыпае галовы попелам, не прамаўляючы пры гэтым ніякіх словаў.

Ноту з новымі прадпісаннямі падпісалі Прэфект Кангрэгацыі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў кардынал Рабэр Сара, а таксама сакратар арцыбіскуп Артур Рошэ.

Тэкст Ноты у арыгінале (на лаціне) ТУТ>>>

Абноўлена 14.02.2021 21:15
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця