Пошук

13.02.2021 09:48   Тэкст і фота: Кс. кан. Юрый Санько / Catholic.by

12 лютага Ганароваму Мітрапаліту Мінска-Магілёўскаму арцыбіскупу Тадэвушу Кандрусевічу была ўручана ўзнагарода «Гонар і годнасць» за заслугі ў адраджэнні шляхецкіх і дваранскіх традыцый.

Узнагароду арцыбіскупу ўручыў Старшыня Сходу нашчадкаў шляхты і дваранства Ігар Чакалаў-Шыдлоўскі.

Уручэнне знаку Заслуг адбылося ва ўрачыстай абстаноўцы ў Мітрапалітальнай Курыі ў Мінску ў прысутнасці членаў Сходу нашчадкаў шляхты і дваранства. У сувязі са складанай эпідэміялагічнай сітуацыяй колькасць удзельнікаў мерапрыемства была абмежаванай.

Узнагарода стала выразам прызнання заслуг Ганаровага Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага ў адраджэнні высокіх шляхецкіх і дваранскіх традыцый.

Згодна са статутам узнагароды, яе атрымліваюць за ўнёсак у адраджэнне высокіх ідэалаў шляхты і дваранства, канкрэтныя справы дзеля ўмацавання маральнасці і этычных нормаў, фармавання патрыятычных адносін да гісторыі і культуры, за працу ў сацыяльнай, дабрачыннай і асветніцкай галіне.

Знак Заслуг уяўляе сабой харугву чырвонага колеру, у сярэдзіне якой шчыт з геральдычнай шляхецкай каронай. Над харугвай — белы голуб як сімвал Божага заступніцтва і міралюбнасці. Харугва акружана вянком, адна палова якога — дубовае лісце, а другая — лаўровае. На іх залатая стужка з надпісам 2009 г. (год стварэння Сходу).

Унізе на залатой стужцы словы: «Гонар і годнасць» — галоўны прынцып жыцця Сходу.

Абноўлена 13.02.2021 10:48
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця