6–7 лютага пры касцёле святога Казіміра ва Уселюбе (Гродзенская дыяцэзія) прайшлі рэкалекцыі на тэму «Навучыцца дараваць і прасіць прабачэння».
У духоўных практыкаваннях узялі ўдзел вернікі з розных куткоў Беларусі: Мінска, Гродна, Ліды, Ашмянаў, Паставаў, Іўя, Салігорска, Ліпнішак, Шчучына, Фаніпаля.
Прысутныя разважалі аб значэнні прабачэння і чаму варта маліцца аб тым, каб быць здольнымі да яго. Як вынікае з малітвы «Ойча наш…», дараванне Богам нашых грахоў звязана з тым, ці не трымаем мы крыўды на іншых.
Сапраўднае прабачэнне нясе супакой і ўнутраную свабоду, аздараўляе чалавека — як таго, які прабачае, так і таго, каму было прабачана.
20–21 лютага будзе арганізаваны другі тур рэкалекцый на тэму прабачэння.
Рэгістрацыя па тэлефоне: +375 29 28 00 545