Пошук

19.01.2021 12:57   Паводле: Sdb.by / Catholic.by

17 студзеня ў араторыі імя святога Яна Боско, які дзейнічае пры смаргонскай парафіі святога Міхала Арханёла, адбылося адкрыццё дзявочага клубу «Нашы сакрэты».

Як паведамляе Sdb.by, iдэя арганізаваць такі клуб з'явілася з жадання паспрабаваць адрадзіць хрысціянскія духоўныя каштоўнасці і традыцыі сярод дзяўчынак — будучых добрых хрысціянак і сумленных жанчын нашага грамадства. Восем маладых жанчын, сярод якіх аніматары і маладыя мамы, разам з с. Веранікай Блізнюк FMA будуць імкнуцца выхоўваць удзельніц у духоўнасці, прыгажосці, радасці і вытанчанасці.

Бо мэтай клубу з’яўляецца хрысціянскае духоўнае выхаванне, накіраванае на эстэтычнае, маральнае, псіхалагічнае і фізічнае развіццё асобы і талентаў дзяўчынак.

Удзельніцы клубу прыйшлі на адкрыццё са сваімі бацькамі. Мерапрыемства пачалося з прывітання і ўводнага слова, з якім звярнулася да сабраных с. Вераніка.

Удзельніц і гасцей чакалі сумесная малітва, гульні, гутарка з бацькамі, прэзентацыя, у якой асвятлялася дзейнасць клубу. Выхавальніцы пазнаёмілі прысутных з задачамі клубу, сярод якіх падкрэслілі фармаванне пачуцця справядлівасці і міласэрнасці, вернасці, высакароднасці і чысціні (цноты), развіццё ідэі дабра, прыгажосці і агульначалавечай маралі, знаёмства з асновамі этыкету і прывіццё добрых манераў, пачуцця стылю, такту, навыкаў догляду за сваёй знешнасцю.

Наведваць клуб будуць вучаніцы 3-5 класаў.

На першай сустрэчы прысутнічала 30 удзельніц. Сустрэчы будуць праводзіцца двойчы ў месяц у дзвюх групах.

На заканчэнне мерапрыемства пробашч парафіі кс. Павел Шчарбіцкі SDB падкрэсліў, як важна ў сучасным свеце быць добрай мамай і сапраўднай жанчынай, памаліўся разам з прысутнымі і благаславіў іх на добрую справу.

Абноўлена 19.01.2021 13:22
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця