Пошук

02.01.2021 12:28   Тэкст і фота: Мікола Гракаў / Catholic.by

Увечары 31 снежня ў Нацыянальным санктуарыі Маці Божай Будслаўскай адбылася святая Імша і адмысловае набажэнства падзякі на заканчэнне 2020 года.

Цэлебрацыю апошняй у мінулым годзе Эўхарыстыі перад цудадзейным абразом Каралевы Беларусі ўзначаліў пробашч парафіі святога Юды Тадэвуша ў Вішневе (Смаргонскі дэканат) ксёндз Антоній Казлоўскі.

На заканчэнне святой Імшы пробашч будслаўскай парафіі ксёндз Дзмітрый Дубовік падвёў вынікі 2020 года, падаўшы парафіяльную статыстыку за мінулы год.

Душпастыр зазначыў, што з-за складанай эпідэміялагічнай сітуацыі леташні фэст Маці Божай Будслаўскай сабраў найменшую за апошні час колькасць удзельнікаў. Зменшылася і агульная колькасць пілігрымаў у Нацыянальны санктуарый, а таксама колькасць тых, хто прымаў тут святую Камунію. Затое з мінулага года з будслаўскай святыні адбываецца пастаянная анлайн-трансляцыя ў інтэрнэце, якую глядзіць усё большая колькасць карыстальнікаў.

Пасля Імшы адбылося выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту, перад якім ксёндз Дзмітрый правёў адмысловае набажэнства падзякі за мінулы год. На заканчэнне, калі гадзіннік санктуарыя біў поўнач, адбылося благаслаўленне Найсвяцейшым Сакрамэнтам на чатыры бакі свету.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.