Пошук

22.12.2020 13:50   Паводле: Сatholicnews.by

Біскуп Віцебскі Алег Буткевіч скіраваў дэкрэт адносна аплаткавых сустрэч і каляднага наведвання сем’яў у дыяцэзіі.

У сувязі з эпідэміяй каранавірусу з клопатам пра духоўнае і фізічнае здароўе вернікаў на перыяд Божага Нараджэння 2020-2021 года пастанаўляю наступнае:

  1. Адмяніць традыцыйныя аплаткавыя сустрэчы для духавенства Віцебскай дыяцэзіі.
  2. Адмяніць традыцыйныя конкурсы батлеек і каляднай песні.
  3. У парафіях паводле разважлівага меркавання пробашчаў можна арганізаваць аплаткавыя сустрэчы са святой Імшой або іншым адпаведным набажэнствам прадстаўнікоў асобных катэгорый вернікаў (дзяцей, моладзі, сем’яў і інш.), з максімальным захаваннем правілаў эпідэміялагічнай бяспекі.
  4. Традыцыйныя душпастырскія візіты ў сем’і з благаслаўленнем дамоў або памяшканняў (так званая Каляда) могуць адбывацца выключна па запрашэнні асобных сем’яў або людзей з захаваннем рэкамендацый Міністэрства аховы здароўя і раней выдадзеных распараджэнняў касцёльных уладаў.
  5. Забяспечыць захаванне сацыяльнай дыстанцыі пры наведванні традыцыйных батлеек у касцёлах і капліцах або побач з імі.
  6. Шаноўных святароў прашу стварыць магчымасць скарыстацца сакрамэнтальнай паслугай хворым і пажылым людзям па іх жаданні, захоўваючы пры гэтым усе сродкі эпідэміялагічнай бяспекі.

З пастырскім благаслаўленнем на плённую падрыхтоўку да святаў Божага Нараджэння і радаснае іх перажыванне

+Алег Буткевіч
Біскуп Віцебскі

Віцебск, 11 снежня 2020 г.

Абноўлена 22.12.2020 14:18
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця