Традыцыйна ўвечары 24 снежня на беларускім тэлебачанні адбудзецца трансляцыя святой Імшы Пастэркі, а 25 снежня большасць тэлеканалаў свету пакажуць у прамым эфіры благаслаўленне Папы Францішка «Гораду і свету».
24 снежня
- Беларусь 1, Беларусь 24
- 21.45 — святая Імша Пастэрка. Трансляцыя з магілёўскага катэдральнага касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і святога Станіслава. Цэлебрацыю ўзначальвае Біскупскі вікарый для горада Магілёва і Магілёўскай вобласці біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB
- 23.45 — святая Імша Пастэрка. Уключэнне з ватыканскай базылікі святога Пятра. Цэлебрацыю ўзначальвае Папа Францішак.
25 снежня
- Канал Еўраньюс
- 14.00 — благаслаўленне Urbi et Orbi — «Гораду і свету» — Папы Францішка. Прамая трансляцыя з плошчы Святога Пятра ў Ватыкане
- Беларусь 3
- 7.15 — «Размовы пра духоўнае». Раство Хрыстова
- 17.20 благаслаўленне Urbi et Orbi — «Гораду і свету» — Папы Францішка. Запіс з перакладам на беларускую мову
Прамыя трансляцыі ўрачыстых святых Імшаў без каментароў можна будзе глядзець таксама на партале Catholic.by у адпаведнасці з раскладам набажэнстваў у кожнай парафіі, адкуль вядуцца трансляцыі.