![](/3/images/news/2020/10/12403/2020-10-30-2020-10-30_10-34-32.jpg)
28 кастрычніка, у свята апосталаў Сымона і Юды Тадэвуша, у гродзенскім катэдральным касцёле адбылося ўрачыстае адкрыццё і благаслаўленне адрэстаўраванага 300-гадовага алтара святога Юды Тадэвуша.
Як паведамляе Grоdnensis.by, благаслаўленне алтара пасля рэстаўрацыі здзейсніў падчас Імшы біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч.
У літургіі ўдзельнічалі вернікі Гродна, якія прыйшлі ўбачыць алтар, што больш за два гады быў закрыты па прычыне рэстаўрацыйных прац, якія праводзілі майстры з Беларусі. Таксама былі запрошаны ахвярадаўцы, дзякуючы якім удалося рэалізаваць гэты праект, і самі майстры.
Паводле гістарычных крыніц, алтар датуецца 1720 годам.
Роўна 300 гадоў ён знаходзіцца ў гродзенскай катэдры.
У ходзе рэстаўрацыйных прац алтар спачатку разабралі і аднавілі пашкоджаныя драўляныя часткі. Потым яго зноў сабралі і пакрылі пазалотай — так ён выглядаў раней. Быў зменены толькі колер алтара. Многія часткі скульптур давялося выразаць нанова.
Алтар багата аздоблены, выкананы ў барочным стылі ў майстэрні Крыстафа Пэйкера у Кёнiгсбергу з двума ярусамі, падзеленымі балюстрадай. Скульптуры пазалочаныя і пасярэбраныя, у першым ярусе — святыя евангеліст Ян і апостал Сымон, у другім — анёлы з атрыбутамі св. Тадэвуша, у завяршэнні — святы Міхал Арханёл, які перамагае шатана, і два анёлы, якія трубяць у фанфары.
![](/3/images/previews/news/2020/10/12403/s-2020-10-30-juda_40.jpg)
![](/3/images/previews/news/2020/10/12403/s-2020-10-30-juda_41.jpg)
![](/3/images/previews/news/2020/10/12403/s-2020-10-30-juda_43.jpg)
![](/3/images/previews/news/2020/10/12403/s-2020-10-30-juda_44.jpg)
![](/3/images/previews/news/2020/10/12403/s-2020-10-30-juda_51.jpg)
![](/3/images/previews/news/2020/10/12403/s-2020-10-30-juda_54.jpg)
![](/3/images/previews/news/2020/10/12403/s-2020-10-30-juda_65.jpg)
![](/3/images/previews/news/2020/10/12403/s-2020-10-30-juda_69.jpg)
![](/3/images/news/2020/10/12403/2020-10-30-juda_40.jpg)
![](/3/images/news/2020/10/12403/2020-10-30-juda_41.jpg)
![](/3/images/news/2020/10/12403/2020-10-30-juda_43.jpg)
![](/3/images/news/2020/10/12403/2020-10-30-juda_44.jpg)
![](/3/images/news/2020/10/12403/2020-10-30-juda_51.jpg)
![](/3/images/news/2020/10/12403/2020-10-30-juda_54.jpg)
![](/3/images/news/2020/10/12403/2020-10-30-juda_65.jpg)
![](/3/images/news/2020/10/12403/2020-10-30-juda_69.jpg)
Антэпендыум упрыгожаны манаграмамі Марыі і Хрыста. Абразы, змешчаныя ў алтары, маюць такі ж узрост, як сам алтар. На абразе ў цэнтральным ярусе прадстаўлены апостал Тадэвуш, у верхнім — мучаніцтва святога Стэфана, першамучаніка.
Біскуп Аляксандр Кашкевіч на заканчэнне ўрачыстасці падзякаваў усім, хто духоўным і матэрыяльным чынам паспрыяў аднаўленню алтара.
Асабліва падзякаваў іерарх пробашчу кс. каноніку Яну Кучынскаму за руплівасць у аднаўленні катэдральнай святыні — маці ўсіх касцёлаў дыяцэзіі, якая з кожным годам становіцца ўсё больш прыгожай. У знак удзячнасці біскуп уручыў ахвярадаўцам і майстрам памятныя дыпломы i фігуркі святога апостала Сымона.
Пробашч парафіі паведаміў, што на гэтым рэстаўрацыйныя працы ў касцёле не завершацца: у бліжэйшы час пачнецца аднаўленне яшчэ аднаго алтара. Ён выказаў надзею, што дзякуючы ахвярнасці і малітоўнай падтрымцы вернікаў і многіх зычлівых людзей атрымаецца аднавіць іншыя алтары ў катэдры.
![](https://catholic.by/3/templates/catholic/img/left.png)
![](https://catholic.by/3/templates/catholic/img/right.png)
![](https://catholic.by/3/templates/catholic/img/close.png)
![](https://catholic.by/3/templates/catholic/img/close.png)