Пошук

12.10.2020 15:51   Тэкст: Арцём Кір’янаў / Фота: Павел Леановіч / Catholic.by

9–10 кастрычніка ў Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне прайшоў дзень засяроджання.

Гэты час будучыя святары прысвяцілі малітве і роздуму пра пакліканне ў цішыні.

У гэтым ім дапамагаў дасведчаны душпастыр ксёндз Антоній Абухоўскі, пробашч парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Язафата ў Сапоцкіне. Увазе семінарыстаў святар прапанаваў шэраг канферэнцый, у якіх падзяліўся ўласнымі думкамі пра святарскае жыццё і служэнне.

«Прыглядаючыся да шляху святарства, трэба ў першую чаргу звяртаць увагу на тое добрае, што дорыць нам Пан Бог. Гэта і фармацыя, і час малітвы, і людзі, якіх Ён ставіць на нашай дарозе», — падкрэсліў ксёндз Антоній у адной са сваіх гамілій.

Акрамя супольнай Эўхарыстыі, семінарысты мелі магчымасць разам разважаць над таямніцамі святога Ружанца і падзяліцца сваімі перажываннямі з Езусам перад выстаўленым Найсвяцейшым Сакрамэнтам.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця