У пятніцу 9 кастрычніка ў Стоўбцах на вежы новазбудаванага касцёла святога Казіміра быў усталяваны шпіль, які благаславіў Генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Юрый Касабуцкі.
Пра гэтую значную падзею ў жыцці стаўбцоўскай парафіі і ўсяго райцэнтра мы пісалі ў нашым спецыяльным матэрыяле.
Шматлікія вернікі і проста цікаўныя мясцовыя жыхары сабраліся вакол будпляцоўкі, каб паглядзець на тое, як з дапамогаю магутнага крана 12-тонная канструкцыя шпіля, увянчанага крыжам, уздымаецца на вежу касцёла.
Убачыць гэта на ўласныя вочы можна таксама ў спецыяльным відэа, падрыхтаваным Catholic.by, якое мы вам прапануем.