Пошук

12.10.2020 12:40   Паводле: Grodnensis.by / Catholic.by

9 кастрычніка прэс-служба Курыі Гродзенскай дыяцэзіі падала афіцыйныя звесткі адносна выбараў ксяндзоў дэканаў, якія былі зацверджаны біскупам Гродзенскім Аляксандрам Кашкевічам.

Grodnensis.by паведамляе, што ў бліжэйшы час выбраныя і зацверджаныя біскупам дэканы атрымаюць дэкрэты, прынясуць вызнанне веры і прысягу на вернае служэнне на сваёй пасадзе.

Гродзенская дыяцэзія налічвае 16 дэканатаў (тэрытарыяльных акруг Каталіцкага Касцёла); у Навагрудскім і Дзятлаўскім дэканатах дзейнічае адзін дэкан. У большасці дэканатаў застаюцца дэканы, якія былі раней, а ў чатырох былі выбраны і зацверджаны новыя.

Дэканы на пяцігадовы тэрмін:

  • Дэканат Гродна-Усход — кс. Павел Шанчук, пробашч парафіі святых апосталаў Пятра і Паўла ў Гожы
  • Дэканат Гродна-Захад — кс. Ян Рушніцкі, пробашч парафіі св. Станіслава, біскупа, і св. Максімільяна Кольбэ ў Каробчыцах
  • Сапоцкінскі дэканат — кс. Антоні Абухоўскі, пробашч парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Язафата ў Сапоцкіне
  • Ваўкавыскі дэканат — кс. Чэслаў Паўлюкевіч, пробашч парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў Росі
  • Дэканат Вялікая Бераставіца — кс. Руслан Мазан, пробашч парафіі Найсвяцейшага Імя Марыі і св. Яна Непамука ў Вялікіх Эйсмантах
  • Шчучынскі дэканат — кс. Юрый Кузьміч (пробашч парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Новым Двары
  • Лідскі дэканат — кс. Андрэй Роўба CRL, пробашч парафіі Перамянення Пана ў Вавёрцы
  • Івейскі дэканат — кс. Віктар Субель, пробашч парафіі Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі ў Трабах
  • Навагрудскі і Дзятлаўскі дэканаты — кс. Ян Балтрукевіч, рэктар касцёла Перамянення Пана ў Навагрудку
  • Радунскі дэканат — кс. канонік Генрых Яблонскі, пробашч парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў Забалаці
  • Смаргонскі дэканат — кс. Павел Калеснік, пробашч парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў Жодзішках
  • Ашмянскі дэканат — кс. канонік Ян Пузына, пробашч парафіі св. Міхала Арханёла ў Ашмянах
  • Астравецкі дэканат — кс. канонік Юзаф Багдзевіч, пробашч парафіi святых Космы і Дам’яна ў Астраўцы
  • Слонімскі дэканат — кс. Аляксандр Рудзевіч, пробашч парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Дзярэчыне
  • Мастоўскі дэканат — кс. Віктар Ханько, пробашч парафіі Маці Божай Тройчы Дзівоснай у Мастах

У выкананні сваіх абавязкаў дэканы кіруюцца нормамі Кодэксу Кананічнага Права і Статутам ксяндзоў дэканаў Гродзенскай дыяцэзіі.

Абноўлена 12.10.2020 13:46
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа