Пошук

29.09.2020 20:27   Catholic.by
Фота Міколы Новікава

29 верасня, у свята святога Арханёла Міхала, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч прызначыў ксяндза Ігара Лашука ганаровым канонікам Мінска-Магілёўскага катэдральнага капітулу.

Пра гэта іерарх, які знаходзіцца ў выгнанні, паведаміў у спецыяльным відэазвароце да духавенства і вернікаў Касцёла на Беларусі, якія сабраліся на ўрачыстым набажэнстве ў мінскім катэдральным касцёле Найсвяцейшага Імя Марыі.

У гэты дзень святой Імшой з удзелам канонікаў катэдральнага капітулу, цэлебрацыю якой узначаліў Генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Юрый Касабуцкі, завяршылася перэгрынацыя фігуры нябеснага апекуна Касцёла на Беларусі святога Арханёла Міхала па катэдрах усіх чатырох беларускіх дыяцэзій.

Ініцыятарам перэгрынацыі ў інтэнцыі мірнага вырашэння грамадска-палітычнага крызісу і спынення пераследу Касцёла ў нашай краіне выступіў пробашч парафіі святога Казіміра ў Стоўбцах і кусташ фігуры святога Арханёла Міхала ксёндз Ігар Лашук.

Абноўлена 29.09.2020 22:27
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа