![](/3/images/news/2020/09/12262/2020-09-29-mihaniol-025.jpg)
29 верасня ў катэдральным касцёле Найсвяцейшага Імя Марыі ў Мінску Генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Юрый Касабуцкі ўзначаліў цэлебрацыю святой Імшы ў свята святога Арханёла Міхала.
Урачыстым набажэнствам завяршылася перэгрынацыя фігуры нябеснага апекуна Касцёла на Беларусі з італьянскага санктуарыя ў Гаргана па катэдрах усіх чатырох беларускіх дыяцэзій у інтэнцыі мірнага вырашэння грамадска-палітычнага крызісу і спынення пераследу Касцёла ў нашай краіне.
Ва ўрачыстай цэлебрацыі Эўхарыстыі з Нешпарамі ўзялі ўдзел канонікі Мінска-Магілёўскага катэдральнага капітулу.