Пошук

03.09.2020 17:26   Тэкст: Арцём Кір'янаў / Фота: Павел Леановіч / Catholic.by

2 верасня ў сцены Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне вярнуліся пасля летняга адпачынку студэнты, каб распачаць новы навучальны год.

Для гродзенскай семінарыі гэты навучальны год ужо 31-ы.

Падчас Эўхарыстыі ў межах рэкалекцый, якія праходзяць там з 2 па 5 верасня, студэнты і фарматары агарнулі асаблівай малітвай арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча, які з’яўляецца заснавальнікам семінарыі.

Таксама яны прасілі благаслаўлення на новы навучальны год.

«Трыццаць адзін год таму арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, тады Апостальскі адміністратар для католікаў Беларусі, заснаваў гэтую семінарыю. Сёння ён вельмі хацеў быць з вамі, будучыняй Касцёла на Беларусі. Але, на жаль, пытанне з ягоным уездам у Беларусь дагэтуль не вырашана», — адзначыў у прывітальным слове Генеральны вікарый Гродзенскай дыяцэзіі біскуп Юзаф Станеўскі.

Іерарх дадаў, што выпрабаванні, якія выпалі на долю сучаснага Касцёла на Беларусі, далёка не першыя ў гісторыі. Па яго словах, перажываць іх варта ў вялікім даверы Пану, як вучыць ксёндз прэлат Ежы Лявінскі, жывы сведка трагічных падзей мінулага.

Рэкалекцыі для студэнтаў семінарыі ў Гродне праводзіць айцец Аляксандр Жарнасек MIC.

На працягу трох дзён семінарысты будуць разважаць пра тое, што значыць у паўнаце стаць чалавекам, каб стаць святаром.

«Толькі будучы ў паўнаце чалавекам, можна навучыцца спачуваць бліжнім. І толькі асабістыя адносіны з Панам могуць адкрыць, наколькі непрадказальным і часам цяжкім можа быць духоўнае жыццё», — сказаў рэкалекцыяніст.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа