Пошук

01.09.2020 12:21   Паводле: Людмiла Вiхаценка / Grodnensis.by

Некалькi дзён таму ў парафiі святога Юзафа Рамеснiка i благаслаўлёных назарэтанак мучанiц у Лідзе адбылася ўрачыстасць Першай святой Камунiі.

Як паведамляе партал Grodnensis.by, для парафii, створанай у 2017 годзе, гэта было асаблiвае свята, бо першая група дзяцей у ёй прыняла ў сваё сэрца Езуса Хрыста.

Перад святой Камуніяй больш за 20 маленькiх парафiянаў упершыню прыступілі да споведзі.

Бацькі і родныя дзяцей радуюцца разам з імі і жадаюць, каб гэтая падзея прынесла багаты плён у iх жыццi.

Святая Камунiя — асаблiвы момант непасрэднай блiзкасцi Бога да чалавека, і яны спадзяюцца, што дзецi заўседы будуць прыходзiць да гэтай крынiцы Божага прабачэння i любовi.

Бацькі выказваюць падзяку пробашчу парафіі кс. Вiталiю Сiдорку за падрыхтоўку дзяцей, якая працягвалася два гады, за цэлебрацыю для іх нядзельнай святой Імшы і жыццёвыя парады, а перш за ўсё за служэнне іх дзецям у сакрамэнце пакаяння і ўдзяленне ім сакрамэнту Эўхарыстыі. Яны жадаюць, каб Бог, Даўца ўсялякага дабра, благаславіў яго за ўсю працу і дапамогу.

Таксама бацькі выказваюць удзячнасць с. Галіне Занеўскай CSFN, якая на працягу двух гадоў адкрывала дзецям праўды веры і паказвалa шлях да Езуса. Яны дзякуюць ёй за ахвярнасць, добразычлівасць, усмешку, павучанне і жадаюць плённай працы на Божай ніве, удзячных вучняў, моцы Святога Духа і апекі Маці Божай.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця