Пошук

28.08.2020 17:10   Паводле: Дзіяна Бранчэль / Grodnensis.by

27 жніўня ў парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Лідзе (Фара) адбылася акцыя «Збярэм дзяцей са шматдзетных сем’яў у школу».

Як паведамляе партал Grodnensis.by, вернікі на працягу двух тыдняў збіралі патрэбныя для школьнікаў канцылярскія тавары: сшыткі, ручкі, пэндзлікі, алоўкі, фарбы і шмат іншага.

Затым моладзь разам з сястрой Галінай Занеўскай CSFN склала падарункі ў школьныя заплечнікі, якія будуць перададзены на тэрыторыі гэтай парафіі дзецям, што знаходзяцца ў патрэбе.

Ужо на пачатку навучальнага года дзеці атрымаюць сваю маленькую радасць.

Арганізатары акцыі лічаць, што яна стане яшчэ адной з добрых традыцый лідскай парафіі.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця