![](/3/images/news/2020/08/12091/2020-08-27-rekalekcyi_21_41.jpg)
З 24 па 26 жніўня ў будынку Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне адбыліся рэкалекцыі для святароў, якія служаць на тэрыторыі Гродзенскай дыяцэзіі.
Як паведамляе партал Grodnensis.by, у духоўных практыкаваннях удзельнічалі больш за 30 святароў, а таксама біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч і Генеральны вікарый Гродзенскай дыяцэзіі біскуп Юзаф Станеўскі.
Сёлетнія рэкалекцыі праводзіў кс. прэлат Юрый Стэцкевіч, які паходзіць з тэрыторыі Гродзенскай дыяцэзіі, а зараз служыць у Расіі як пробашч парафіі св. Адальберта ў Калініградзе.
Тэмай рэкалекцый сталі словы з Першага паслання святога апостала Паўла да Карынцянаў: «Паглядзіце, браты, на пакліканне вашае» (1Кар 1, 26).
Рэкалекцыяніст прапанаваў святарам прыгледзецца ў час духоўных практыкаванняў да свайго паклікання і яшчэ раз усвядоміць, да чаго іх паклікаў Езус Хрыстус, Найвышэйшы Святар.
У праграме кожнага дня цэнтральнай падзеяй была святая Імша. Акрамя таго, праграма ўключала адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнту, малітву Літургіі гадзінаў, канферэнцыі і братэрскія сустрэчы.
![](/3/images/previews/news/2020/08/12091/s-2020-08-27-rekalekcyi_21_29.jpg)
![](/3/images/previews/news/2020/08/12091/s-2020-08-27-rekalekcyi_21_33.jpg)
![](/3/images/previews/news/2020/08/12091/s-2020-08-27-rekalekcyi_21_35.jpg)
![](/3/images/previews/news/2020/08/12091/s-2020-08-27-rekalekcyi_21_36.jpg)
![](/3/images/previews/news/2020/08/12091/s-2020-08-27-rekalekcyi_21_42.jpg)
![](/3/images/previews/news/2020/08/12091/s-2020-08-27-rekalekcyi_21_28.jpg)
![](/3/images/previews/news/2020/08/12091/s-2020-08-27-rekalekcyi_21_41.jpg)
![](/3/images/news/2020/08/12091/2020-08-27-rekalekcyi_21_29.jpg)
![](/3/images/news/2020/08/12091/2020-08-27-rekalekcyi_21_33.jpg)
![](/3/images/news/2020/08/12091/2020-08-27-rekalekcyi_21_35.jpg)
![](/3/images/news/2020/08/12091/2020-08-27-rekalekcyi_21_36.jpg)
![](/3/images/news/2020/08/12091/2020-08-27-rekalekcyi_21_42.jpg)
![](/3/images/news/2020/08/12091/2020-08-27-rekalekcyi_21_28.jpg)
![](/3/images/news/2020/08/12091/2020-08-27-rekalekcyi_21_41.jpg)
![](https://catholic.by/3/templates/catholic/img/left.png)
![](https://catholic.by/3/templates/catholic/img/right.png)
![](https://catholic.by/3/templates/catholic/img/close.png)
![](https://catholic.by/3/templates/catholic/img/close.png)