Пошук

25.08.2020 18:45   Catholic.by

25 жніўня Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч скіраваў афіцыйнае віншаванне новапрызначанаму Патрыяршаму Экзарху ўсяе Беларусі Мітрапаліту Мінскаму і Заслаўскаму Веніяміну.

Яго Высокапраасвяшчэнству
Мітрапаліту Мінскаму і Заслаўскаму ВЕНІЯМІНУ
Патрыяршаму Экзарху ўсяе Беларусі

Ваша Высокапраасвяшчэнства,

дазвольце павіншаваць Вас з прызначэннем Свяшчэнным Сінодам Рускай Праваслаўнай Царквы Мітрапалітам Мінскім і Заслаўскім, Патрыяршым Экзархам усяе Беларусі.

Праз заступніцтва Найсвяцейшай Багародзіцы няхай благаславіць Вас Уселітасцівы Бог у адказным пастырскім служэнні кіраўніка Беларускай Праваслаўнай Царквы, якое Вы пачынаеце ў вельмі складаны час грамадска-палітычных патрасенняў, што перажывае наша Бацькаўшчына.

Я ўпэўнены, што як чалавек малітвы і дасведчаны пастыр Вы будзеце з годнасцю выконваць ускладзеную на Вас Божым Провідам функцыю наступніка Апосталаў у наш няпросты час.

Спадзяюся, што добрыя адносіны паміж Праваслаўнай Царквой і Каталіцкім Касцёлам, якія склаліся ў Беларусі дзякуючы намаганням Вашых дастойных папярэднікаў, знойдуць свой працяг на хвалу Госпада, дзеля збаўлення людзей і кансалідацыі нашага грамадства, у якім са старадаўніх часоў разам жывуць у міры і згодзе прадстаўнікі розных веравызнанняў.

З павагай і малітвай,

Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч
Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі
Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі

Мінск, 25 жніўня 2020 г.

Абноўлена 25.08.2020 18:46
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.