Пошук

17.08.2020 17:21   Фота: Ірына Школіна / Naracz.by / Catholic.by

16 жніўня ў парафіі святога Андрэя, апостала, у Нарачы з удзелам Генеральнага вікарыя Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскупа Юрыя Касабуцкага ўрачыста адзначылі фэст у гонар святога Роха.

Гэтаму святому апекуну ад заразных хвароб у нарачанскім касцёле прысвечаны правы бакавы алтар, і ў парафіі традыцыйна ўспамін святога Роха адзначаецца як адпустовая ўрачыстасць.

Напярэдадні касцёл у Нарачы наведаў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, які разам з тутэйшымі вернікамі маліўся ва ўрачыстасць Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі.

У нядзелю цэлебрацыю ўрачыстай святой Імшы апоўдні ўзначаліў біскуп Юрый Касабуцкі. Падчас Эўхарыстыі група нарачанскіх вернікаў прыняла з рук іерарха сакрамэнт канфірмацыі.

Парафіяне шчыра павіншавалі пастыра з 50-гадовым юбілеем, які ён сёлета адзначае. З гэтай нагоды яму быў падараваны арыгінальны кандытарскі выраб — торт «50 гадоў шляхетнага жыцця, прысвечанага Богу». 

Пасля Імшы адбылася малітва праз заступніцтва святога Яна Паўла ІІ і ўшанаванне яго рэліквій. Урачыстаму ўспаміну святога Роха ў парафіі папярэднічала Саракагадзіннае набажэнства.

Абноўлена 17.08.2020 17:27
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.