Пошук

14.08.2020 12:48   Паводле: Sputnik / Відэа: Sputnik / Catholic.by
Фота: Sputnik

13 жніўня група мірных грамадзянаў, якія пратэставалі супраць насілля ў Беларусі, знайшлі прытулак у касцёле Езуса Міласэрнага ў Віцебску.

Як паведаміў карэспандэнт Sputnik, удзельнікі акцыі стаялі з кветкамі і шарыкамі каля касцёла. Калі побач з’явіліся аўтамабілі з супрацоўнікамі сілавых структур, служыцелі касцёла адчынілі браму і запрасілі людзей уваходзіць.

«Як святар і духоўны айцец я лічу сваім абавязкам быць там, дзе людзям пагражае небяспека. Яшчэ ўдзень я звярнуў увагу на тое, што каля касцёла стаіць моладзь, і выйшаў да іх, пазнаёміўся, даведаўся, адкуль, і запрасіў да нас: раптам камусьці спатрэбіцца адпачыць, схадзіць у прыбіральню або памаліцца», — распавёў карэспандэнту Sputnik канцлер Курыі Віцебскай дыяцэзіі ксёндз канонік Віктар Місевіч.

Знаходзячыся на тэрыторыі касцёла, сабраныя спявалі песні, некаторыя людзі раздавалі ўдзельнікам мірнай акцыі ваду і цукеркі. Каля паловы на дзявятую вечара віцябляне падзякавалі святарам і пайшлі далей.

Са старадаўніх часоў Касцёл дае права прытулку ўсім людзям без адрознення, якім пагражае небяспека.

У храмах і на прылеглай тэрыторыі ніхто не мае права здзяйсняць насілля супраць тых, хто мірна там знаходзіцца і просіць аб прытулку.

Абноўлена 24.09.2020 14:14
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.