Пошук

12.08.2020 08:16   Тэкст: Мікола Гракаў / Catholic.by
Гродна, 9 жніўня. Фота Андрэя Чарнякевіча

У розных мясцінах Беларусі каталіцкія святары стараюцца сваёй прысутнасцю ў духоўным адзенні стрымаць насілле на вуліцах.

Увечары 9 жніўня гэта рабілі душпастыры катэдральнай парафіі ў Гродне. Галоўная святыня горада над Нёманам заставалася адчыненай для малітвы.

Таксама ксяндзы марыяне, якія нясуць служэнне ў парафіі Маці Божай Фацімскай у Жодзіне, выйшлі да людзей, сабраных на вуліцы горада, каб не дапусціць насілля паміж удзельнікамі пратэстаў і сілавікамі.

Пра гэта на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы Facebook 11 жніўня напісаў былы праваслаўны святар блогер Аляксандр Шрамко.

Як паведамляе подпіс пад здымкам, жодзінскія святары проста заставаліся з людзьмі і прасілі нікога не чапаць.

У апублікаваным 11 жніўня Звароце кіраўнік беларускага каталіцкага епіскапату арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч заклікаў спыніць насілле і распачаць дыялог, а таксама маліцца за Беларусь.

Абноўлена 24.09.2020 14:17
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа