Пошук


Тым, хто не можа цяпер быць у Будславе, але сумуе па гэтым асаблівым месцы, прапануем занурыцца ў будслаўскую атмасферу, якую адчувальна перадаюць здымкі Віктара Малышчыца.

Аўтар распавядае гісторыю стварэння чароўнай галерэі вобразаў.

«Раніца тады атрымалася незвычайная. Я прывык, што з першымі промнямі сонца туман над ракой адразу рассейваецца за лічаныя хвіліны. А тут ён толькі пачаў узмацняцца, па вёсцы проста паміж хат паплылі аблокі, а сонца пачало хавацца ў туманныя клубы.

З дрона было бачна, што на Будслаў насоўваецца гіганцкая туманная коўдра метраў на сто таўшчынёй (як потым я ўбачыў на здымках са спадарожніка, гэтая незвычайная воблачнасць займала гіганцкую прастору прыблізна 100х100 км).

І хоць я не птушка, на экране смартфона было вельмі незвычайна адчуць, што вось тут ужо пахмурна і аблокі поўзаюць па вуліцах, а на метраў сто вышэй — блакітнае неба і пейзаж, нібы з борта самалёта. І пакуль гэтае покрыва насоўвалася на касцёл, удалося зрабіць колькі кадраў», — піша Віктар Малышчыц на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы Facebook.

 

Будслаў, ахінуты туманнай коўдрай, заварожвае незямным хараством і велічнаю цішынёю, у якой прамаўляе Бог.

Сузіраючы здымкі будслаўскай святыні і навакольны пейзаж, можна пачуць лагодны голас Марыі: «Тое, што Ён скажа вам, зрабіце», а таксама словы з вуснаў Збаўцы: «Вось Маці твая…»

Абноўлена 01.07.2020 11:47
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа