
31 мая, ва ўрачыстасць Найсвяцейшай Тройцы, у Нацыянальным санктуарыі Маці Божай у Будславе адбудзецца «Ружанец з Папам».
Нагадаем, што Папа Леў XIV 30 мая маліўся пры гроце Маці Божай з Лорда ў Ватыканскіх садах у інтэнцыі міру ў свеце. Да малітвы Святога Айца далучыліся некаторыя санктуарыі свету.
Беларускі Нацыянальны марыйны санктуарый у Будславе стаў чарговым санктуарыем, які далучыўся да малітвы Касцёла разам з Папам.
Кусташ Будслаўскага санктуарыя ксёндз канонік Аляксей Раманчук шчыра запрашае далучыцца да супольнай малітвы аб міры 31 мая ў 11.30.
Для тых, хто не зможа прыехаць у Будслаў, гэта можна зрабіць дзякуючы анлайн-трансляцыі на Youtube-канале Budslau.







