Пошук

29.06.2020 08:07   Паводле: Святлана Жылевіч / Waladarka.by

Раніцай 27 чэрвеня ад санктуарыя Віцебскай дыяцэзіі Маці Божай Валадаркі азёраў у Браславе некалькі вернікаў тутэйшай парафіі ў індывідуальным парадку выйшлі пілігрымкай у Будслаў.

Як паведаміў сайт Браслаўскага санктуарыя Waladarka.by, браслаўчане плануюць пераадолець шлях да Будслава за пяць дзён. Пілігрымы запланавалі маліцца не толькі індывідуальна, але і збірацца на супольную малітву.

Пілігрымы прапануюць усім жадаючым, якія не могуць асабіста скіравацца ў Будслаў, дасылаць ім свае інтэнцыі, у якіх яны будуць маліцца па дарозе да Маці Божай Будслаўскай.

Інтэнцыі можна дасылаць у SMS-паведамленні або пісаць у Viber на нумар:

+375 (29) 255 57 14 — Аляксей

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця