Пошук

17.06.2020 11:25   Паводле: Grodnensis.by

13 чэрвеня ў катэдральнай базыліцы святога Францішка Ксавэрыя ў Гродне прайшла адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту, падчас якой удзельнікі маліліся аб хутчэйшым спыненні пандэміі каранавірусу.

Як паведаміў партал Grodnensis.by, прысутныя даручалі Богу ў малітве ўсіх супрацоўнікаў аховы здароўя, якія ў гэты цяжкі час асаблівым чынам служаць людзям, а таксама памяталі пра хворых і церпячых, непасрэдна закранутых эпідэміяй.

Перажыванню адарацыі ў малітоўнай атмасферы і засяроджанасці спрыяў спеў у выкананні моладзі.

Абноўлена 17.06.2020 11:26
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.