Пошук

12.06.2020 13:20   Паводле: a. Віталій Слука SchP / Grodnensis.by

10 чэрвеня ў парафіі святой Тэрэзы Авільскай у Шчучыне адбылася Імша для выпускнікоў.

Як паведамляе партал Grodnensis.by, ужо сталася традыцыяй, што мясцовая моладзь перад выпускным вечарам разам са сваімі бацькамі і настаўнікамі наведвае парафіяльную святыню.

Выпускнікі дзякуюць Богу за час навучання, а таксама просяць Святога Духа аб дапамозе на далейшым шляху.

У гаміліі пробашч парафіі а. Андрэй Агель SchP заахвоціў маладых людзей заўсёды трымацца Бога і з Ім будаваць сваё дарослае жыццё.

 

Абноўлена 12.06.2020 16:21
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа